payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Перадкалядная вечарына «Беларуская паэзія ў музыцы» прайшла 18 снежня ў МДУ імя А. А. Куляшова

Перадкалядная вечарына «Беларуская паэзія ў музыцы» прайшла 18 снежня ў МДУ імя А. А. Куляшова. Будучыя журналісты (гісторыка-філалагічны факультэт) танчылі «Мяцеліцу», цытавалі Купалу і Багдановіча, а таксама спявалі славутыя хіты «Песняроў».

Па словах арганізатара мерапрыемства, дацэнта кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый Марыны Іванаўны Чмаравай, вечарына — гэта частка навучальнага працэса. «На занятках па беларускай літаратуры мы вывучаем паэтычную спадчыну і Купалы, і Коласа, і Багдановіча. Аднак простага засваення біяграфіі, пэўных этапаў творчасці беларускіх аўтараў для сучасных маладых людзей, на мой погляд, не дастаткова. Важна тое, каб праз песні, музыку яны адчулі прыгажосць беларускага слова. Важна, каб прысутнічаў элемент самаарганізацыі, моднага зараз перфоманса». Падчас мерапрыемства на вялікім мультымедыйным экране з’яўляліся словы песень, якія студэнты выконвалі пад акампанемент гітары. Усе прысутныя, гледзячы на экран, мелі магчымасць падпяваць. Выкладчыкі і студэнты згадвалі школьную праграму, яшчэ раз дакраналіся да мілагучнага, роднага, беларускага слова. Другім этапам вечарыны былі танцы. Студэнты правялі сапраўдны майстар-клас, навучыўшы ўсіх жадаючых танчыць заліхвацкую «Мяцеліцу» і каларытную «Ойру».

 

Главная Новости Лента новостей Перадкалядная вечарына «Беларуская паэзія ў музыцы» прайшла 18 снежня ў МДУ імя А. А. Куляшова