payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Достижения университета Археолагамі МДУ імя А. А. Куляшова знойдзены ўнікальныя гістарычныя артэфакты

Археолагамі МДУ імя А. А. Куляшова знойдзены ўнікальныя гістарычныя артэфакты ў Краснапольскім раёне, а таксама ў г. Мсціслаўлі (Магілёўская вобласць). У скарбонцы вучоных апынуліся пярсцёнак 11–12 стагоддзя, а таксама крамяныя прылады эпохі позняга Неаліту.

У мінулую пятніцу магілёўскія навукоўцы здзейснілі візіт у Краснапольскі раён, дзе перадалі мясцоваму краязнаўчаму музею шэраг каштоўных гістарычных экспанатаў. «Гэта было з раніцы, — распавядае загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, прафесар Ігар Аляксандравіч Марзалюк. — Пазней мы распачалі археалагічныя пошукі, якія прывялі да нечаканых і дастаткова істотных адкрыццяў». Перадусім была знойдзена стаянка старажытных людзей. Як можна меркаваць, яна належыць да каменнага веку. Важна таксама тое, што на стаянцы знойдзены крамяныя прылады працы — скрабкі і нажы. Знойдзена таксама кераміка. Аднак усё ж самая каштоўная краснапольская знаходка — бронзавы пярсцёнак з арнаментам, які па словах Ігара Марзалюка, магчыма датаваць 12–13 стагоддзямі.

Не менш плённым за пятніцу «13» быў яе пярэдадзень — у чацвер магілёўскім археолагам удалося знайсці гістарычныя артэфакты ў Мсціслаўлі. У працэсе ўстаноўкі вежы «Данжон» з зямлі ўдалося дастаць ключ 11–12 стагоддзя, а таксама фрагменты жаночага арнаментаванага чаравіка і, што больш важна, выдатна аздоблены бронзавы футляр сярэдзіны 17 ст.
 

ул. Космонавтов, 1
212022  г. Могилев
Республика Беларусь
Тел.:  28-40-70
msu@msu.by

Главная Достижения университета Археолагамі МДУ імя А. А. Куляшова знойдзены ўнікальныя гістарычныя артэфакты