payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Унікальны гістарычны артэфакт удалося знайсці археолагам МДУ імя А. А. Куляшова

Унікальны гістарычны артэфакт удалося знайсці археолагам МДУ імя А. А. Куляшова. Гутарка пра вялікі кавалак кафельнай пліткі з крычаўскай Замкавай гары. Яе ўзрост прафесар, доктар гістарычных навук Ігар Аляксандравіч Марзалюк датуе сярэдзінай сямнаццатага стагоддзя.

Нічога падобнага, падкрэслівае Ігар Марзалюк, на ўсходзе нашай краіны раней навукоўцы не знаходзілі. Здзіўляе не толькі добрая якасць праляжаўшага ў зямлі больш за тры стагоддзі кафеля, але і абставіны, пры якіх артэфакт быў знойдзены. Святар мясцовага праваслаўнага прыходу займаўся агародніцтвам і неспадзявана для сябе выцягнуў з глебы гэту керамічную рэшту. «Станоўча тое, што плітка, якая раней магла ўпрыгожваць печ ці камін якога-небудзь магната або шляхціца, не апынулася на сметніку, а была беражліва захаваная і перададзеная ў рукі спецыялістаў», — тлумачыць Ігар Аляксандравіч. Але не толькі ў гэтым унікальнасць знаходкі. Перадусім гісторыкаў уразіў сюжэт кафлі. Злева заўважаюцца вежы царквы, а на заднім плане — дрэва, побач — выява мужчыны з кіем у руках. Расшыфраваць гэты сюжэт магчыма па-рознаму. Адна з гіпотэз: на кафлі адбіты старазаветны сюжэт, звязаны з Эдэмскім раем, пры гэтым дрэва, вядома, — гэта славутае дрэва пазнання Дабра і Зла, а чалавек з кіем — наш легендарны прапродак Адам. Царква ж увасабляе абарону раю ад грэшнікаў. Нездарма ў сярэдняй вежы заўважаюцца брамы, у якіх, згодна з апакрыфічнымі легендамі, стаіць узброены мячом архангел Міхаіл. Цікава ўжо тое, што менавіта гэтакія сюжэты нашы продкі лічылі вартымі захавання ў хатняй кераміцы. Вывучэнне знаходкі яшчэ працягваецца ў археалагічнай лабараторыі МДУ імя А. А. Куляшова. Хутчэй за ўсё пасля завяршэння экспертызы кафля будзе перададзеная ў музей г. Крычава.

 

Главная Новости Лента новостей Унікальны гістарычны артэфакт удалося знайсці археолагам МДУ імя А. А. Куляшова