payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Ганаровымі граматамі і падзякамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагароджаны тры выкладчыкі МДУ імя А. А. Куляшова

Ганаровымі граматамі і падзякамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагароджаны пяць выкладчыкаў МДУ імя А. А. Куляшова. 13 мая ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя першага навукова каментаванага Збору твораў Івана Шамякіна ў 23-х тамах. Падрыхтаваць выданне дапамаглі магілёўскія навукоўцы.

Збор твораў убачыў свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура», падрыхтаваны ён у «Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. З мінскімі даследчыкамі плённа супрацоўнічалі выкладчыкі кафедры журналістыкі і беларускай літаратуры МДУ імя А. А. Куляшова.

Рэдактарам пасляслоўяў, якія падрыхтаваў аўтарскі калектыў нашага ВНУ, быў доктар філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускай літаратуры А. М. Макарэвіч. За арганізацыю падрыхтоўкі і глыбокую інтэрпрэтацыю творчасці народнага пісьменніка ён быў узнагароджаны граматай. Ганаровыя падзякі за грунтоўнае даследаванне творчасці пісьменніка атрымалі загадчык кафедры журналістыкі Л. Г. Дуктава, дацэнт кафедры англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства Я. І. Клімуць, дацэнт кафедры журналістыкі М. М. Караткоў, старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры В. І. Караткевіч.

«Я рэдагавала сёмы том, прысвечаны аповесцям Івана Шамякіна 90-х гадоў, — распавядае Любоў Дуктава. — Праца была досыць складаная. Перачытвала дзённікі, глядзела выступленні пісьменніка ў СМІ. Усведамляла перадусім тое, што да творчасці класіка беларускай літаратуры трэба ставіцца надзвычай далікатна, імкнуцца да аб’ектыўнасці і грунтоўнасці».

Наталія Печань

 

Главная Новости Лента новостей Ганаровымі граматамі і падзякамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагароджаны тры выкладчыкі МДУ імя А. А. Куляшова