payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Унікальныя фотаздымкі першага рэктара тагачаснага Магілёўскага настаўніцкага інстытута, сучаснага МДУ імя А. А. Куляшова, знойдзены ў Санкт-Пецярбургскім музеі, паведаміў дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Агееў

[Віртуальная выстава]  Унікальныя фотаздымкі першага рэктара тагачаснага Магілёўскага настаўніцкага інстытута, сучаснага МДУ імя А. А. Куляшова, знойдзены ў Санкт-Пецярбургскім музеі, паведаміў дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Агееў.

Фотаздымкі першага рэктара, Яўгена Іосіфавіча Бычкова, прадстаўлены на выставе архіўных дакументаў у Музеі гісторыі ўніверсітэта. Арганізатарам гэтай выставы якраз і з’яўляецца кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Рыгоравіч Агееў. Каштоўнасць яго знаходкі падкрэслівае і той факт, што ў партрэтнай галерэі рэктараў універсітэта за ўсю 100-гадовую гісторыю навучальнай установы, замест партрэта Яўгена Іосіфавіча мастак адлюстраваў запаленую свечку — напамін аб трагічным лёсе гэтага чалавека.

«Я ведаў пра тое, што фотаздымкі Яўгена Іосіфавіча могуць знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Чаму менавіта ў гэтым горадзе? Усё проста — Яўген Бычкоў вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, — распавядае Аляксандр Агееў. — Дзякуючы падтрымцы з боку адміністрацыі ўніверсітэта, удалося наведаць расійскую паўночную сталіцу і папрацаваць у архіве гэтага горада. Перадусім, канешне, мэтанакіравана шукаў фотаздымак Яўгена Іосіфавіча Бычкова. Знайшоў яго ў фондзе асабістых спраў Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта».

Выстава, на якой прадстаўлены фотаздымак, мае назву «Першыя крокі адукацыі на Магілёўшчыне». У экспазіцыі — больш за 20 унікальных гістарычных дакументаў з Дзяржаўнага гарадскога архіва Санкт-Пецярбурга і Віленскага Дзяржаўнага гістарычнага архіва. «Да гэтага часу ў гісторыі МДУ імя А. А. Куляшова ёсць белыя плямы, — заўважае наш суразмоўца. — Напрыклад, мы надзвычай мала ведалі пра факты з біяграфіі першых выкладчыкаў настаўніцкага інстытута. Дакументы якраз шмат у чым запаўняюць гэтыя лакуны. Напрыклад, магчыма пазнаёміцца з інфармацыяй, ўзятай з асабістых спраў першага дырэктара Магілёўскага настаўніцкага інстытута Уладзіміра Тычыніна, першага выкладчыка матэматыкі Яўгена Аляхновіча, першага выкладчыка гісторыі і геаграфіі Міхаіла Руднёва».

Аляксандр Рыгоравіч Агееў плануе і далей раскрываць таямніцы гісторыі МДУ імя А. А. Куляшова. «Новыя дакументы адкрываюць новыя факты. Напрыклад, я не ведаў, чаму так шмат у нашым універсітэце спасылак на Віцебскі настаўніцкі інстытут. Аказалася, што першы дырэктар нашай установы, Уладзімір Тычынін, працаваў 20 год менавіта ў Віцебску. Ён быў асабіста знаёмы з дырэктарам Віцебскага інстытута. У 1910 паміж віцебскай і магілёўскай установамі адукацыі адбывалася спаборніцтва, а ў 1913 г. (калі Уладзімір Тычынін зрабіўся дырэктарам) інстытуты пачалі супрацоўнічаць», — заўважае гісторык. [Віртуальная выстава]

І. Жартун

 

Главная Новости Лента новостей Унікальныя фотаздымкі першага рэктара тагачаснага Магілёўскага настаўніцкага інстытута, сучаснага МДУ імя А. А. Куляшова, знойдзены ў Санкт-Пецярбургскім музеі, паведаміў дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Агееў