payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей У рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі МДУ імя А. А. Куляшова

У рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі МДУ імя А. А. Куляшова. 22 снежня прадстаўнікі ўніверсітэта наведалі Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі, перадаўшы навучэнцам калядныя падарункі, а таксама прадставіўшы канцэртную праграму.

Распачаў мерапрыемства дэкан педагагічнага факультэта Аляксей Сцяпанавіч Лаўшук, які адзначыў: «Ідуць апошнія дні 2014 года і мы ўсе чакаем таго, што 2015-ты год будзе лепшым за папярэдні. Жыццё не стаіць на месцы: вы скончыце навучанне і пойдзеце шукаць свой шлях. Жадаю вам здароўя, шчасця, надзеі і веры ў людзей». Аляксей Сцяпанавіч перадаў навучэнцам салодкія падарункі, вялізны тэлевізар, а таксам ад імя рэктара ўніверсітэта Канстанціна Міхайлавіча Бандарэнкі павіншаваў іх з надыходзячымі святамі.

Павіншаваў прысутных з надыходзячымі святамі і прадстаўнік універсітэцкай арганізацыі РГА «Белая Русь» Аляксандр Леанідавіч Старавойтаў, які таксама перадаў падарункі гаспадарам мерапрыемства. Пасля завяршэння афіцыйнай часткі быў арганізаваны святочны канцэрт. Выступілі лепшыя вакалісты і музычныя калектывы магілёўскага ВНУ: ансамбль «Квецень», Вольга Хомчанка, Святлана Шкумаева, Ала Мілонава, Наталля Сухаркова, Аляксей Паўлюкевіч, Марыя Скачкова, трыо «Голдэн». Надзвычай узрушыла прысутных кампазіцыя «Малітва», выкананая на сербскай мове Вікторыяй Саннікавай. Апладысментамі была прывітаная і Джаннэт Чарыева, якая праспявала на туркменскай мове. Аймырат Базакаў прадэманстраваў туркменскі народны танец. Ян Ярашэвіч уразіў выдатнымі акрабатычнымі здольнасцямі. Канцэрт атрымаўся яркім і запамінальным. Навучэнцы падзякавалі студэнтам і выкладчыкам універсітэта за падарункі і запрасілі іх наведаць вучылішча ў новым — 2015 годзе.

Каця Гардзіеўская, фота: Дзяніс Яўсеенка

 

Главная Новости Лента новостей У рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі МДУ імя А. А. Куляшова