payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Першыя пяць тамоў факсімільнага перавыдання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны атрымала бібліятэка МДУ імя А. А. Куляшова

Першыя пяць тамоў факсімільнага перавыдання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны атрымала бібліятэка МДУ імя А. А. Куляшова. Прэзентацыя ўнікальнага выдання прайшла 26 лістапада ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя Леніна.

Па словах прысутнага на мерапрыемстве дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага, факсіміле Францыска Скарыны выдадуць да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. 26 снежня 2013 года быў афіцыйна падпісаны ў друк першы том з поўнага збору Скарыны. Такім чынам, быў дадзены старт гэтаму агульнанацыянальнаму праекту. Яго ініцыятарамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і банк «БЕЛВЭБ». Усяго будзе выдадзена 20 тамоў кніг, якія заснаваны на факсіміле дайшоўшых да нашых дзён работ Скарыны. Некаторыя з іх у свой час былі выдадзены ў Празе, іншыя — у Вільні. На цырымоніі прэзентацыі кнігі выступілі прадстаўнікі выканаўчай улады вобласці, а таксама выкладчыкі нашага ўніверсітэта. Выданне перададзена музеям і бібліятэкам Магілёўшчыны.

 

Главная Новости Лента новостей Першыя пяць тамоў факсімільнага перавыдання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны атрымала бібліятэка МДУ імя А. А. Куляшова