Выпускнік факультэта матэматыкі і прыродазнаўства, настаўнік геаграфіі і намеснік дырэктара Мяжысецкай СШ Магілёўскага раёна, правадзейны член ГА «Беларускае геаграфічнае таварыства» Андрэй Айвавіч Трэй у чарговы раз (папярэдні ў 2017 г.) стаў Лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2020» у намінацыі «Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія». Кансультантам і дарадцам Андрэя Трэя выступіў старшыня журы абласнога тура прафесар кафедры прыродазнаўства Ігар Шаруха.