payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Пачалася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Куляшоўскія чытанні»

Пачалася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Куляшоўскія чытанні». У МДУ імя А. А. Кульшова прыехалі навукоўцы з Беларусі і Расіі. Усяго цягам 24 красавіка будзе заслухана каля 150 дакладаў. Навуковы форум прысвечаны 100-годдзю з Дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Аркадзя Аляксандравіча Куляшова.

Ад імя кіраўніцтва ўніверсітэта гасцей прывітаў прарэктар па навуковай працы Аляксей Іваноў: «Сёлета мы адзначаем 100-годдзе выдатнага беларускага паэта Аркадзя Куляшова. Цалкам лагічным уяўляецца тое, што менавіта гэтай падзеі прысвечана сённяшняя Міжнародная канферэнцыя. „Куляшоўскія чытанні“ — своеасаблівая візітоўка ўніверсітэта. Канферэнцыя мае высокі навуковы статус. Важна захаваць яго і надалей. Адзначу таксама тое, што адна з задач гэтага форума — актывізацыя даследаванняў, прысвечаных спадчыне паэта», — падкрэсліў выступоўца.

«Эпісталярная спадчына Аркадзя Куляшова амаль не публікавалася і надзвычай мала даследавана, — падчас свайго выступлення заўважыў былы дэкан філфака, загадчык літаратурнага музея ўніверсітэта Яраслаў Клімуць. — Першыя вядомыя лісты А. Куляшова датуюцца 39 годам. Яны захаваліся ў архіве Аляксандра Твардоўскага. Паэт просіць рэдактара „Новага міру“ пасадзейнічаць публікацыі кнігі „У зялёнай дуброве“. Планавалася публікацыя ў Маскве. Цікава тое, што аўтар кнігі просіць, каб асобныя ўрыўкі пераклаў менавіта Твардоўскі». Яраслаў Іванавіч адзначыў тое, што рускі паэт добра ведаў беларускую мову, пачуваўся з Аркадзем Куляшовым земляком. «Ліставаўся з Куляшовым і перакладчык Ісакоўскі, які таксама добра ведаў беларускую мову, бо паходзіў са Смаленшчыны. Ісакоўскі прасіў Куляшова пракаменціраваць асобныя ўрыўкі з яго твораў».

«Мне асабліва прыемна выступаць тут — у МД імя А. А. Куляшова», — адзначыў пляменнік паэта, навуковец Віталь Іванавіч Маслоўскі, які распавёл таксама пра асаблівасці рэцэпцыі творчасці Аркадзя Аляксандравіча літаратурнымі крытыкамі. «Аркадзь Куляшоў, паводле духоўнага патэнцыялу, — непахісны трыбун беларускай культуры і агульначалавечых каштоўнасцей», — зазначыў прафесар Мікола Абабурка. Аб творчым сталенні Аркадзя Куляшова паразважаў доктар навук Аляксей Нянадавец. «Пачатак вайны быў трагічным. Аркадзь Куляшоў вырашыў для сябе бараніць Айчыну, аднак наколькі лёгкім было такое рашэнне? Некаторыя вершы паэта перыяду пачатку вайны — трафарэтныя, і гэта адлюстроўвае псіхалагічны стан паэта, які ў думках меў адно, а на паперу выносіў іншае». Завершыў пленарнае пасяджэнне доктар філалагічных навук Анатоль Андрэеў, які прапанаваў арыгінальны погляд на метадалогію даследавання літаратурнага твора. Працягваецца канферэнцыя на секцыйных пасяджэннях. Пра гэта чытайце заўтра.

 

Главная Новости Лента новостей Пачалася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Куляшоўскія чытанні»