payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы будучы настаўнік – 2014» адбыўся 23 красавіка ў МДУ імя Аркадзя Аляксандравіча Куляшова

[Репортаж]  Конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы будучы настаўнік – 2014» адбыўся 23 красавіка ў МДУ імя Аркадзя Аляксандравіча Куляшова. 9 самых крэатыўных і здольных студэнтаў спрабавалі выявіць лепшага ў прафесіі. Будучыя настаўнікі спявалі, танчылі, жартавалі і, самае галоўнае, — дэманстравалі педагагічнае майстэрства. У гэтым матэрыяле — погляд на Конкурс двух карэспандэнтаў сайта (Фото: Е. Гордиевская). Смотреть фотогалерею.

Мадэратарамі конкурснай праграмы былі загадчык кафедры беларускай літаратуры Алесь Мікалаевіч Макарэвіч і намеснік дэкана фізіка-матэматычнага факультэта па ідэалагічнай працы Вольга Аляксандраўна Царанкова. Спачатку яны прапанавалі гледачам пазнаёміцца з уздельнікамі мерапрыемства — лепшымі з лепшых на сваіх факультэтах. Крыху пра іх…

Факультэт фізічнага выхавання прадстаўляў Уладзіслаў Валер’евіч Арынкін.
Ад фізіка-матэматычнага факультэта быў Алег Ігаравіч Корсак.
Марына Рыгораўна Грамыка абараняла гонар гістарычнага факультэта.
Факультэт славянскай філалогіі прадстаўляў Антон Мікалаевіч Лабаноўскі.
Анастасія Паўлаўна Рыхтікава прадставіла Горацкі педагагічны каледж.
Іван Сяргеевіч Крайкуза — канкурсант ад факультэта замежных моў.
Прэтэндэнтка ад факультэта прыродазнаўства — Юлія Аляксандраўна Аношка.
Ігар Анатольевіч Алешчанка прадстаўляў факультэт педагогікі і псіхалогіі дзяцінства.
З педагагічнага факультэта была Аляксандра Сяргееўна Кавалёва.

Акрамя ўдзельнікаў і гледачоў, на мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці. Сярод іх былі кіраўнікі адукацыйных устаноў Магілёўшчыны, прадстаўнікі выканаўчых камітэтаў вообласці, кіраўнікі буйнейшых прадпрыемстваў і арганізацый горада. Ацэньвала выступленне канкурсантаў кампетэнтнае журы на чале з першым намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Алегам Уладзіміравічам Сцельмашок. Як заўсёды, прысутнічала ў зале і студэнцкае журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі ўсіх факультэтаў. Узначальвала гэта журы Таццяна Фёдараўна Навіцкая. Заўважым, што звычайна студэнцкае журы прысуджае прыз глядацкіх сімпатый. Дарэчы, кожны прысутны мог напісаць на запрашальным квітку прозвішча найбольш, на яго погляд, сімапатычнага ўдзельніка Конкурса.

Па традыцыі, на сцэну запрасілі пераможцу конкурсу «Лепшы будучы настаўнік – 2013» Наталлю Юр’еўну Гурэеву. Таксама ўдзельнікаў прывітала пераможца гарадскога конкурсу «Лепшы настаўнік – 2014», настаўнік замежнай мовы сярэдняй школы № 40 г. Магілёва Кацярына Дмітрыеўна Ляшчэвіч. Больш за 20 гадоў конкурс праводзіла дэкан факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства Ірына Анатольеўна Камарова. На гэты раз яна прысутнічала ў зале ў якасці гледача. Ірына Анатольеўна павіншавала прысутных з педагагічным святам, пажадала канкурсантам поспехаў.

Нагадаем, што першы этап конкурсу прайшоў 22 красавіка на базе сярэдняй школы № 23. Канкурсанты праводзілі заняткі ў незнаёмым класе. Другі этап пачаўся з конкурсу, які назывўся «Адукацыйны праект „Мая школа будучага“». Кожны з канкурсантаў стварыў на паперы праект сваёй школы будучага. Задача ўдзельнікаў заключалася ў тым, каб прадэманстраваць гледачам прэзентацыю ўласных праектаў. Наступным быў «Конкурс-сюрпрыз». Кожны канкурсант мусіў адказаць на два нечаканыя пытанні ад кіраўнікоў устаноў адукацыі горада, бацькоў, а таксама на пытанні ад учарашніх і сённяшніх школьнікаў.

Апошняе выпрабаванне мела назву «Свет маіх захапленняў». Канкурсанты павінны былі распавясці пра сваё хобі, а таксама пра тыя справы, якія прыносяць задавальненне, напаўняюць жыццё сэнсам. Кожны ўдзельнік конкурсу атрымаў ўзнагароджанні ад ганаровых гасцей. Кожны стаў пераможцам у пэўных намінацыях. Для ўзнагароджвання лепшага з лепшых на сцэну запрасілі прарэктара па вучэбнай рабоце МДУ імя А. А. Куляшова Мікалая Пятровіча Бузука. Ён павіншаваў усіх, хто стаяў на сцэне. Ад імя рэктарата выказаў удзячнасць усім арганізатарам і ўдзельнікам конкурсу. «З кожным годам конкурс становіцца ўсё больш прафесійным», — падкрэсліў Мікалай Пятровіч і заўважыў таксама тое, што падобны конкурс праводзіцца толькі ў нашым ВНУ.

«Лепшым будучым настаўнікам – 2014» быў прызнаны студэнт факультэта замежных моў Іван Сяргеевіч Крайкуза. Вось што ён сказаў у інтэрв’ю адразу ж пасля аб’яўлення яго пераможцам:

«Я безумно счастлив! Меня переполняют эмоции! Сегодня на сцене стоял «золотой» состав университета. Ребята, которые уже не один раз себя проявили и не один раз доказали то, что они лучшие. Хочу поблагодарить деканат, заместителей декана, методистов. Огромная поддержка была от всего факультета, от ребят из 6 „Г“. Все принимали участие в моей подготовке, и мы проделали огромную работу, на которую потребовалось огромное колічество времени. Спасибо всем, кто за меня болел!»

Маша Васільева

В этом году впервые за всю историю конкурса 5 из 9 участников — парни. «Мероприятие проводится для того, чтобы ребята почувствовали все нюансы педагогической профессии. Мы стремимся заинтересовать молодых людей профессией «учитель», а также выявляем наиболее одарённых, способных студентов педагогических специальностей», — отметила один из организаторов конкурса, заместитель начальника учебно-методического отдела университета Ирина Ивановна Ситкевич.

Свой профессионализм ребята демонстрировали в 4-х конкурсах. Первый этап состязаний прошел 22 апреля на базе СШ № 23 г. Могилева, где каждый из участников должен был провести урок в незнакомом ему классе. С поставленной задачей все успешно справились. Но самый высокий балл получил Иван Крайкузо, представитель факультета иностранных языков. Вторым этапом конкурса стала защита образовательного проекта «Моя школа будущего». Участники креативно подошли к выполнению данного задания. Например, представитель физико-математического факультета Олег Корсак доказывал зрителям и жюри то, что в школах необходимо вводить нанотехнологии.

Антон Лобановский, студент факультета славянской филологии, в своем проекте «Размаўляйце самі — размаўляйце з намі» познакомил гостей с некоторыми интересными фактами из истории белорусского языка. Следующим был конкурс „Сюрприз“. Участникам за 5 минут нужно было ответить на два вопроса, связанных с различного рода ситуациями, которые могут произойти во время учебного процесса. Особых затруднений у конкурсантов не возникло.

Удивил зрителей и жюри студент факультета физического воспитания Владислав Аринкин. Также были отмечены ответы Марины Громыко — конкурсантка от исторического факультета и Александры Ковалевой — студентки педагогического факультета. Третий конкурс, он же и завершающий, назывался «Мир моих увлечений». Каждый из участников должен был продемонстрировать свои увлечения и творческие способности за 5 минут. Увлечения у ребят оказались разными: от танцев и песен до коллекционирования календарей.

Катя Пылило

 

Главная Новости Лента новостей Конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы будучы настаўнік – 2014» адбыўся 23 красавіка ў МДУ імя Аркадзя Аляксандравіча Куляшова