payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Больш за 90 навукоўцаў з Беларусі і Расіі прымуць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Куляшоўскія чытанні», прысвечанай 100-годдзю Народнага паэта Беларусі

Больш за 90 навукоўцаў з Беларусі і Расіі прымуць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Куляшоўскія чытанні», прысвечанай 100-годдзю Народнага паэта Беларусі. Канферэнцыя будзе праходзіць на працягу двух дзён — 24 і 25 красавіка на базе факультэта славянскай філалогіі МДУ імя А. А. Куляшова.

Па словах арганізатара навуковага форума, загадчыка кафедры беларускай мовы, кандыдата філалагічных навук Уладзіміра Сяргеевіча Дзянісава, на канферэнцыі плануецца абмеркаваць актуальныя праблемы мовазнаўства, германа-раманскай філалогіі і лінгвадыдактыкі. Таксама ў навуковае поле «Куляшоўскіх чытанняў» уключаны пытанні, звязаныя з літаратурнай кампаратывістыкай і міжкультурнай камунікацыяй. «Мы запрасілі спецыялістаў па сучаснаму літаратурнаму працэсу, які адбываецца на тэрыторыі нашай краіны», — дадаў суразмоўца.

Уладзімір Дзянісаў акцэнтааў увагу на тым, што ў цэнтры ўвагі даследчыкаў апынуцца праблемы, якія так або інакш звязаны з асобай Аркадзя Аляксандравіча Куляшова. «На секцыйных пасяджэннях будуць разгледжаны праблемы вывучэння творчасці Народнага паэта, яго публіцыстычнай, перакладчыцкай і грамадскай дзейнасці. Не застануцца па-за ўвагай удзельнікаў і праблемы метадычнага характару. У прыватнасці, будуць абмеркаваныя праблемы выкладання торчасці Аркадзя Куляшова ў сярэдняй школе і ВНУ».

Пачатак пленарнага пасяджэння «Куляшоўскіх чытанняў» запланаваны на 10:00 24 красавіка. Звязацца з мадэратарамі навуковага мерапрыемства магчыма па тэлефоне: +375 222 23 77 41. Міжнародная канферэнцыя будзе праходзіць па адрасе: г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 1, к. 247.

Глядзець па тэме:

 

Главная Новости Лента новостей Больш за 90 навукоўцаў з Беларусі і Расіі прымуць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Куляшоўскія чытанні», прысвечанай 100-годдзю Народнага паэта Беларусі