payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей 100-годдзе А. Куляшова на педагагічным факультэце МДУ імя А. А. Куляшова

100-годдзе А. Куляшова на педагагічным факультэце МДУ імя А. А. Куляшова. Люты — адзін з самых спрыяльных месяцаў для выхавання любові да беларускага слова. Акрамя Міжнароднага дня роднай мовы, у лютым святкуюцца юбілеі класікаў нашай літаратуры — ураджэнцаў Магілёўшчыны. Калі ў 2012 годзе мы адзначалі 75 год Міхася Стральцова, а ў 2013 — гадавіну нараджэння Максіма Гарэцкага, то сёлета ўся ўвага прысвечана 100-годдзю Аркадзя Аляксандравіча Куляшова, імя якога носіць наш універсітэт.

Не застаўся ў баку ад ушанавання памяці народнага паэта Беларусі і педагагічны факультэт. Выкладчыкамі кафедры беларускай і рускай моў, куратарамі вучэбных груп Т. І. Якубовіч, Д.А. Доўгалем і А.А. Свірыдзенка праведзены для студэнтаў 1–3 курсаў інфармацыйныя гадзіны па жыцці і творчасці песняра, арганізаваны конкурс водгукаў «Паэзія — маё жыццё» на творы філасофскай лірыкі А. Куляшова. Лагічным працягам святкавання стала літаратурная вечарына «Імклівых слоў не трэба для паэта…», праведзеная ў Дзень роднай мовы, якой Аркадзь Аляксандравіч служыў усё жыццё. Куляшоўскія мерапрыемствы на факультэце будуць мець працяг. У красавіку творчыя калектывы педфака разам з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта славянскай філалогіі парадуюць аматараў творчасці паэта супольным святочным канцэртам.

 

Главная Новости Лента новостей 100-годдзе А. Куляшова на педагагічным факультэце МДУ імя А. А. Куляшова