payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей З нагоды 100-годдзя ўніверсітэта прайшлі спарборніцтвы паміж “жыхарамі”-першакурснікамі гістарычнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў

10 кастрычніка ў інтэрнаце №3 установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова” з нагоды 100-годдзя ўніверсітэта прайшлі спарборніцтвы паміж “жыхарамі”-першакурснікамі гістарычнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў.

Студэнцкі інтэрнат — гэта не толькі месца, дзе можна паспаць, пачытаць кнігу і падрыхтавацца да заняткаў, але і адпачыць, атрымаць магчымасць праявіць свае інтэлектуальныя, музычныя і іншыя якасці. Дзеля большага знаёмства першакурснікаў з жыццём універсітэта, яго традыцыямі і гісторыяй і былі ініцыіраваны і праведзены спасборніцтвы. Кіравала вячэрай і прадстаўляла ўдзельнікаў студэнтка 4 курса фізіка-матэматычнага факультэта Кацярына Падымака. Каманды былі прадстаўлены выключна першакурснікамі, пры гэтым сярод фізматаўцаў былі і замежныя студэнты — госці з Туркменістана. У якасці суддзяў, членаў журы выступілі: заведуючая інтэрната №3 Бандарэнка Ірына Мікалаеўна, намеснік дэкана па выхаваўчай працы фізіка-матэматычнага факультэта Цярэнкова Вольга Аляксандраўна, педагог-арганізатар упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Данцова Таццяна Паўлаўна, выхавальнікі левага і правага блокаў інтэрната Дзедавец Вольга Анатольеўна і Бакатовіч Алена Іванаўна.

Першы конкурс — прывітанне. З хатнім заданнем кожная каманда справілася, выявіўшы сваю крэатыўнасць: фізматаўцы пачалі з песні, а гістфакаўцы з жартаў і баек. Вынік журы — каманды зарабілі роўную колькасць балаў. Напружанасць гульні разбіла музычная паўза, падчас якой выканала некалькі класічных кампазіцый на фартэпіяна студэнтка 3 курса факультэта славянскай філалогіі Анастасія Бурмялёва. Яе нумар дапоўнілі сваім яскравым танцавальным выступам туркменскія студэнты. Другі тур —інтэлектуальная гульня, у якой удзельнікі давалі адказы на пытанні з жыцця і гісторыі ўніверсітэта. У гэтым туры перамогу атрымала каманда гістарычнага факультэта. Аднак, у трэцім, музычна-танцавальным конкурсе, каманда фізіка-матэматычнага факультэта змагла праз цудоўную падвойную танцавальную кампазіцыю вярнуць становішча раўнавагі.

Журы было цяжка зрабіць выбар пераможцы: апладысменты і авацыі, падтрымка студэнтамі ўдзельнікаў сваіх каманд гучалі па ўсёй зале. Вынік адзіны: перамагло сяброўства! Былі ўручаны падарункі камандам — так званы “Супер-прыз”, а таксама зроблены агульны фотаздымак удзельнікаў гульні на памяць і арганізавана дыскатэка для моладзі.

Напрыканцы хачу шчыра і сардэчна павіншаваць са святам 100-годдзя ўніверсітэта ўсіх выкладчыкаў, студэнтаў і супрацоўнікаў, дадаючы самыя цёплыя пажаданні. Мы — адзіны ЎНІВЕРСІТЭТ, мы — адна СЯМ’Я!

Аўтар артыкула: магістрант гістарычнага факультэта Дудкін Яўген
Аўтар фота: студэнтка 2 курса гістарычнага факльтэта Піскунова Алена

 

Главная Новости Лента новостей З нагоды 100-годдзя ўніверсітэта прайшлі спарборніцтвы паміж “жыхарамі”-першакурснікамі гістарычнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў