payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей У МДУ імя А.А. Куляшова 16 верасня прайшла выстава кніжных навінак, прысвечаная міжнароднаму Дню бібліятэк

У МДУ імя А.А. Куляшова 16 верасня прайшла выстава кніжных навінак, прысвечаная міжнароднаму Дню бібліятэк. Мэрапрыемства адбылося на першым паверсе галоўнага корпуса ВНУ. На паліцах можна было ўбачыць самыя цікавыя і каштоўныя кнігі з фондаў бібліятэкі. Наведалі мерапрыемства выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта.

Адна з арганізатараў мерапрыемства, загадчыца сектарам арганізацыйна-метадычнай работы Ю.Г. Чубкова паведаміла: “На выставе — больш за 100 кніг. У асноўным прадстаўлены буйныя беларускія выдавецтвы”. У межах выставы праводзілася акцыя “Банк ідэй для бібліятэкі”. Кожны жадаючы мог падзяліцца ўласнымі думкамі, распавесці пра “бібліятэку будучыні”. Акрамя гэтай акцыі, была створана прэзентацыя “Падарожжа па бібліятэках свету”, якая размешчана на сайце МДУ.

Пра свае ўражанні ад выставы распавёў дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, кандыдат гістарычных навук А.А. Вараб’ёў: “Выстава спадабалася, таму што на ёй прадстаўлены падручнікі па ўсіх перыядах гісторыі як нашай краіны, так і ўсяго свету. Добра, што прысутнічаюць кнігі розных аўтараў, з некаторымі я нават знаёмы асабіста. Трэба было, як мне ўяўляецца, надаць увагу больш значным датам. Напрыклад, праз год мы будзем адзначаць 100 год з пачатку Першай сусветнай вайны. Добра было б убачыць кнігі па гэтай тэме”.

Да кніжных стэндаў з асаблівай цікаўнасцю падыходзілі студэнты. Раман Казакоў, студэнт 5 курса гістарычнага факультэта паведаміў, што на выставе яго найбольш зацікавілі падручнікі. На наша пытанне (“Ці ёсць будучыня ў папяровай кнігі?”) малады чалавек адказаў: “Канешне! Перадусім таму, што ўсе папяровая выданні цяжка перанесці на электронныя носьбіты. Гэта адна з прычын, па якой кнігі ў сваім традыцыйным выглядзе будуць існаваць яшчэ доўга!”.

Дар’я Семянько, Ілля Жартун

 

Главная Новости Лента новостей У МДУ імя А.А. Куляшова 16 верасня прайшла выстава кніжных навінак, прысвечаная міжнароднаму Дню бібліятэк