payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей У МДУ імя А.А. Куляшова праводзіцца абласны этап конкурса прафесійнага майстэрства “Лепшы настаўнік года – 2013

У МДУ імя А.А. Куляшова праводзіцца абласны этап конкурса прафесійнага майстэрства “Лепшы настаўнік года – 2013. На гэтым тыдні на факультэце славянскай філалогіі ўласнымі педагагічнымі сакрэтамі дзяліліся настаўнікі беларускай, рускай мовы і літаратуры.

Старшыня журы конкурса ў намінацыі “Беларуская мова і літаратура” Вольга Мікалаеўна Саўчанка адзначае надзвычай высокі ўзровень сёлетніх прэтэндэнтаў на званне лепшы настаўнік года. “Ва ўніверсітэце падобнае мерапрыемствае арганізавана ўпершыню, — адзначае яна. — Прымаюць удзел пяць настаўнікаў сярэдніх школ г. Магілёва. У першы дзень было адкрыццё конкурса, на другі дзень настаўнікі праводзілі “адкрытыя” заняткі з вучнямі на базе сярэдняй школы №35, на трэці дзень адбыліся майстар-класы ў выглядзе прэзентацый педагагічнага майстэрства”. Заўважым, што конкурс праходзіць адразу ў некалькіх намінацыях: лепшыя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, матэматыкі, інфарматыкі. Пасля кожнага конкурса пераможца змагаецца за тытул лепшага настаўніка года Магілёўшчыны.

Дзеліцца ўражаннямі адзін з магчымых прэтэндэнтаў на гэтае званне, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юрый Уладзіміравіч Каласоўскі: “Я ўпершыню прымаю ўдзел у гэтым конкурсе. Ужо прайшоў гарадскі тур, зараз рыхтуюся да абласнога. Ад конкурса чакаю творчага росту, знаёмства з цікавымі педагогамі, новых ведаў у сваёй сферы дзейнасці”.

В. Новікава, Н. Сцепуценка

 

Главная Новости Лента новостей У МДУ імя А.А. Куляшова праводзіцца абласны этап конкурса прафесійнага майстэрства “Лепшы настаўнік года – 2013