payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Максіма Танка

Мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Максіма Танка, прайшло на мінулым тыдні ў МДУ імя А.А. Куляшова. 16 лістапада высокая паэзія аб’яднала выкладчыкаў і студэнтаў, гасцей універсітэта. Гучалі патрыятычныя і лірычныя, філасофскія вершы славутага паэта. Перад аўдыторыяй выступілі літаратуразнаўцы, свае думкі выказалі аматары творчасці беларускага песняра.

Па словах арганізатара вечарыны дацэнта кафедры беларускай літаратуры Таццяны Іванаўны Борбат, ініятарамі правядзення Дня Максіма Танка на факультэце славянскай філалогіі выступілі студэнты. “Падчас заняткаў мы адчулі актуальнасць тых паэтычных радкоў, якія былі напісаныя Танкам у сярэдзіне мінулага стагоддзя, — тлумачыць Таццяна Іванаўна. — Імкнуліся да таго, каб пазбегнуць ўсялякага афіцыёзу. Нашай мэтай была папулярызацыя творчасці паэта сярод студэнтаў – перадусім тых, хто яшчэ не адкрыў для сябе хараство класічнай беларускай літаратуры”.

Перад уваходам у залу (мерапрыемста праходзіла ў 238 аўдыторыі) была арганізавана выстава твораў паэта — можна было пазнаёміцца як з сучаснымі выданнямі, так і выданнямі 60–70-х гг. Надзвычай уразіла прысутных песня на словы М. Танка, якую выканалі студэнты 2 і 3 курсаў факультэта славянскай філалогіі. Літаратурная вечарына прайшла ў атмасферы цеплыні. Задаволенымі засталіся і арганізатары, і наведвальнікі. “Паэзію Танка трэба слухаць у вялікіх аўдыторыях. Гэта дапамагае адчуць маштаб таленту, зразумець публіцыстычнасць, надзённасць вершаў, створаных чалавекам, памяць пра якога не згасне, я спадзяюся, ніколі”, — заключае Таццяна Борбат.

Ангеліна Фурсава, Гардзіеўская Кацярына

 

Главная Новости Лента новостей Мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Максіма Танка