payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Выстава “Сівы Магілёў у творах маладых мастакоў”

Выстава “Сівы Магілёў у творах маладых мастакоў” адкрылася напрыканцы мінулага тыдня ў МДУ імя А.А. Куляшова. Больш за 10 студэнтаў, маладых талентаў з педагагічнага факультэта, прапанавалі свой погляд на архітэктурную спадчыну нашага старажытнага горада. Жывапісная ратуша, з пяшчотаю намаляваны алоўкам тэатр драмы, акварэльныя і гуашныя вуліцы Ленінская і Першамайская, вал Каніскага і касцёл Святога Станіслава, Падніколле — вось далёка не поўны спіс выдатных мясцінаў і будынкаў, сабраных пад гасцінным універсітэцкім дахам.

Выстава — вынік працы маладых майстроў падчас пленэра. Цягам тыдня яны выходзілі на гарадскія вуліцы, каб знаходзіць для кожнага свой, непаўторны, “сівы Магілёў”. “З незвычайнай стараннасцю, любасцю да роднага горада падыйшлі студэнты да гэтага вучэбнага задання”, — адзначыў на адкрыцці выставы намеснік дэкана педагагічнага факультэта Пётр Пятровіч Забелаў. Па яго словах, кожны малюнак перадае станоўчыя эмоцыі, здольны абудзіць добрыя ўспаміны аб колішнім каханні або непаўторных студэнцкіх гадах. “Магілёў зачароўвае, прыхінае да сябе і ўжо ніколі не адпускае. Напэўна ў гэтым і заключана магія, уласцівая кожнаму старому месцу Беларусі”, — выказала сваё меркаванне старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моваў Тамара Іванаўна Якубовіч.

Прысутная на адкрыцці выставы дацэнт гэтай кафедры Людміла Іванаўна Шапавалава згадала тое, якім быў Магілёў у пасляваенныя гады. Распавяла пра драўляныя дамкі ў цэнтры горада (на вул. Першамайскай), масткі, перакінутыя праз невялічкую рэчку Струшня, а таксама пра страчаны каларыт горада над Дняпром. Асобна Людміла Іванаўна спынілася на тым моманце, калі была ўзарваная Ратуша. “Мы не маглі знайсці слоў, каб выказаць сваё абурэнне, — заўважае яна. — Магілёўцы былі шакаваныя той ноччу, калі за адно імгненне ў паветра ўзнялася вялікая частка іх уласнай гісторыі”. Дзякуючы змене абставінаў, уладам горада, гісторыкам і грамадскасці, зараз Раташа адбудаваная. Каб паглядзець на яе не трэба звяртацца ў архівы. Мастакі цудоўным чынам скарысталіся з магчымасці ўбачыць сімвал Магдэбургскага права на свае ўласныя вочы. Магілёўская ратуша — ці не самы часты госць на работах студэнтаў.

Выстава “Сівы Магілёў” прэзентавана ў корпусе №1 МДУ імя А.А. Куляшова. Паглядзець на работы магчыма на працягу гэтага і наступнага тыдня.

В. Еўмянькоў

 

Главная Новости Лента новостей Выстава “Сівы Магілёў у творах маладых мастакоў”