payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Святочны мітынг, прысвечаны Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня дэлегацыя МДУ імя. А.А. Куляшова прыняла ўдзел у святочным мітынгу, прысвечаным Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адбыўся на мемарыяльным комплексе “Буйніцкае поле”.

— Дзень Рэспублікі стаў для нас святам, якое нагадвае пра адзінства беларускага народа, сімвалізуе еднасць усіх яе пакаленняў. 68 гадоў таму нашы бацькі і дзяды цаной цяжкіх страт, цаной уласнага жыцця пазбавілі нашу вялікую краіну ад карычневай чумы, вярнуўшы нам права называцца свабоднай нацыяй, — звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу старшыня аблвыканкама П. Руднік. — У нас на Магілёўшчыне галоўны дзень краіны традыцыйна святкуецца на Буйніцкім полі, свяшчэным месцы для кожнага жыхара Прыдняпроўскага краю. У 1941 годзе тут, каля сцен Магілёва, на 23 дні было спынена германскае войска, якое рвалася да Масквы, і менавіта тут пацярпела крах гітлераўская стратэгія Трэцяга рейха. Наш народ выпакутаваў гэтую перамогу”.

Прадстаўнікі нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел ва ўскладанні вянкоў і кветак — даніны памяці загінуўшым героям — каля капліцы на Буйніцкім полі. Ад імя маладога пакалення са словам да прысутных ветэранаў звярнулася студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства МДУ імя А.А. Куляшова Анастасія Міхеева.

Любоў Дуктава

 

Главная Новости Лента новостей Святочны мітынг, прысвечаны Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь