payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія

 Бандарэнка Канстанцін Міхайлавіч — рэктар УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова»

Канстанцін Міхайлавіч БАНДАРЭНКА. Нарадзіўся 6 чэрвеня 1951 г. у в. Кучын, Кармянскага р-на Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля школы да службы ў арміі працаваў будаўніком у Магілёве, у калгасе «Кастрычнік» Кармянскага раёна. Служыў у пагранічных войсках. Пасля дэмабілізацыі працаваў фрэзероўшчыкам на Гомельскім заводзе пускавых рухавікоў. У 1976 г. скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у 1982 г. — аспірантуру БДУ, у тым жа годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (навуковы кіраўнік — прафесар Т. І. Прытыцкая).

З 1976 па 1979 гг. працаваў асістэнтам, з 1982 па 1985 гг. — старшым выкладчыкам, а з 1985 па 1989 гг. — дацэнтам кафедры гісторыі КПСС. З 1989 па 1991 гг. — загадчык кафедры гісторыі КПСС, а потым — палітычнай гісторыі. З 1992 па 2002 гг. — загадчык кафедры ўсходнеславянскай і расійскай гісторыі. З 2000 г. — рэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, а з 2003 г. — рэктар УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова».

За плённую працоўную, педагагічную і навуковую дзейнасць К. М. Бандарэнка ўзнагароджаны медалем «За працоўную доблесць» (1973) і юбілейнымі медалямі «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне: 1941–1945 гг.» (2005), «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне: 1941–1945 гг.» (2010), «60 гадоў вызвалення РБ ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2004), «65 гадоў вызвалення РБ ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009), «90 гадоў Узброеным сілам Рэспублікі Беларусь» (2008), нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (1998), «За развіццё фізкультуры і спорту ў РБ» (2009), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), неаднаразова адзначаўся граматамі іншых дзяржаўных органаў і ўстаноў: Ганаровай граматай ЦК КПСС Саўміна СССР і ЎЦСПС (1987), граматай Міністэрства адукацыі РБ (1993), Ганаровай граматай Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта (2001), Ганаровай граматай «Лепшы аўтар 2005 года» часопіса «Беларуская думка» (2006), Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета Депутатаў (2006), Ганаровай граматай Нацыянальнага алімпійскага камітэта РБ (2008) і інш. У 2005 годзе ўзнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта «Дасягненне». Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 74 ад 06 лютага 2009 года яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». У 2010 годзе прозвішча К. М. Бандарэнкі ўнесена ў Кнігу славы Магілёўшчыны. Узнагароджаны МІЖНАРОДНЫМ ОРДЭНАМ «КРЫЛАТОГО ЛЬВА» (2012).

Выкладае курсы гісторыі ўсходніх славян ад пачатку ХХ ст. да канца 1930-х гадоў і гісторыі палітычных партый Расіі канца ХІХ – першай чвэрці ХХ ст. Навуковыя інтарэсы: гісторыя палітычных партый Расіі і Беларусі пачатку ХХ ст.

К. М. Бандарэнка працуе над доктарскай дысертацыяй, з’яўляецца аўтарам больш за 90 навуковых работ (сярод якіх: 3 манаграфіі, 2 хрэстаматыі, вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, у тым ліку з грыфам Міністэрства адукацыі). Ён з'яўляецца членам Агульнага сходу НАН, членам рэдакцыйнай калегіі «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі», членам рэдакцыйнай калегіі «Беларускага гістарычнага часопіса», членам рэдакцыйнай калегіі «Весніка МДУ імя А. А. Куляшова» і інш.

Асноўныя публікацыі:

  • Русские и белорусские монархисты в начале ХХ в.:манаграфія. – Магілёў, 2003 (у сааўтарстве).
  • Политические партии России (конец ХIХ – первая четверть ХХ в.): учеб. пособ. Ч. 1. – Могилев, 2004.
  • Гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1913–1940 гг.): дакументы і матэрыялы. – Магілёў, 2008 (у сааўтарстве).
  • Историография монархического движения в Российской империи (досоветский период) // Вестник БГПУ им. М. Танка. – 2008. – №2.
  • Хрестоматия по истории Беларуси (с древнейших времен до 1917 г.). Ч. 1. – Мн., 2008 (в соавторстве).
  • Монархическое движение в России и Беларуси (в 1905–1917 гг.): хрестоматия. – Могилев, 2009.
  • История Европы: из опыта интеграционных процессов: монография. – Могилёв: УО «МГУ им. А.А. Кулешова», 2010 (в соавторстве).
  • Правые партии и их организации в Беларуси (1905–1917 гг.): монография. – Могилев: УО «МГУ им. А.А. Кулешова», 2010.
  • Численность Союза Русского народа и других правых монарических организаций в белорусских губерниях Российской империи в 1905 – начале 1908 гг. // Гражданское общество в России. История и современность: материалы Междунар. науч.-практ. конф., Санкт-Петербург, 2009.
  • Особенности состава правомонархических организаций на территории белорусских губерний Российской империи в начале ХХ века // Наукові праці історичного факультету Запорізького національного університету. – Запоріжжя: ЗНУ, 2010. – Вип. XXVIII.
  • Концептуальные основы монархического движения в России и Беларуси (1905-1917 годы) // Демократиjа и саборност: зборник радова са мећунарог научног скупа одржаног 24-25. августа 2009 године. – Белград, 2010.
 

ул. Космонавтов, 1
212022  г. Могилев
Республика Беларусь
Тел.:  28-40-70
rector@msu.mogilev.by

Блог ректора

НОВОСТИ

Ректор МГУ имени А. А. Кулешова Константин Михайлович Бондаренко вместе со студентами и преподавателями физико-математического факультета 9 мая 2015 г. принял участие в торжественном митинге, посвященном 70-летию Великой Победы
Ректор МГУ имени А. А. Кулешова Константин Михайлович Бондаренко в составе делегации университета 8 мая 2015 г. принял участие в торжественном митинге, посвящённом 70-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне
Ректор МГУ имени А. А. Кулешова Константин Михайлович Бондаренко 7 мая 2015 г. поздравил ветеранов Великой Отечественной войны и членов Совета, ветеранов университета с 70-летием Великой Победы, вручил им подарки и цветы
Ректор МГУ имени А. А. Кулешова Константин Михайлович Бондаренко 9 апреля 2015 г. поприветствовал Чрезвычайного и Полномочного Посла Соединенного Королевства Великобритании и Северной Ирландии г-на Брюса Бакнелла, который принял участие в церемонии открытия Центра английского языка и культуры, созданного на базе факультета иностранных языков нашего университета
Ректор МГУ имени А. А. Кулешова Константин Михайлович Бондаренко 26 февраля 2015 г. принял участие в работе зимней школы-семинара студенческого актива «Лидер»