payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Больш за 130 навукоўцаў з 6 краін свету прымаюць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Куляшоўскія чытанні”

Больш за 130 навукоўцаў з 6 краін свету прымаюць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Куляшоўскія чытанні”, якая праходзіць 26 і 27 красавіка ў МДУ імя А.А. Куляшова. Акрамя гасцей з Украіны, Малдовы, Расіі, Азербайджана і Казахстана, канферэнцыю наведалі прадстаўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Купалы і Я. Коласа НАН Беларусі, БДУ, гродзенскага, гомельскага, мазырскага і інш. універсітэтаў.

У полі навуковых інтарэсаў удзельнікаў “Куляшоўскіх чытанняў” апынуліся актуальныя пытанні беларускай, рускай мовы і літаратуры. На секцыйных пасяджэннях былі разгледжаны праблемы стыля і мовы мастацкага твора, а таксама прааналізавана такая адметная з’ява, як рускамоўная літаратура Беларусі. Асобна навукоўцы спыніліся на праблемах, звязаных з методыкай выкладання мовы і літаратуры ў школе і вну.

Адкрываючы канферэнцыю ад імя рэктара МДУ імя А.А. Куляшова К.М. Бандарэнкі прысутных павітаў прарэктар па навуковай рабоце А.В. Іваноў. Ён пажадаў навукоўцам плёну, цікавых знаходак і змястоўных дыскусій. Далей выступіў дацэнт, кандыдат навук Я.І. Клімуць, які паведаміў пра раннія этапы творчасці Аркадзя Куляшова. Яраслаў Іванавіч знайшой невядомыя вершы славутага паэта, якія былі апублікаваныя ў магілёўскіх газетах. Расповед пра аўтара “Маёй Бесядзі” працягнула загадчыца аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута мовы і літаратуры ім. Я. Купалы і Я. Коласа НАН Беларусі Т.С. Голуб. Адначасова яна прэзентавала сваю кнігу пад назваю “Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова”.

Вялікую ўвагу прысутных прыцягнуў даклад прафесара БДУ Анатоля Андрэева, які прааналізаваў розныя метадалагічныя падыходы да вызначэння літаратуразнаўчай тэрміналагічнай базы. Загадчык каферы рускай мовы Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта прапанаваў агляд юмарыстычных выказванняў карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт. Не менш цікавымі былі паведамленні У.І. Каялы і А.С. Белай, Ю.В. Аленьковай і інш.

 

Главная Новости Лента новостей Больш за 130 навукоўцаў з 6 краін свету прымаюць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Куляшоўскія чытанні”