payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Літаратурна-музычная вечарына адбылася ў МДУ імя А.А. Куляшова пятага сакавіка

Літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, адбылася ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова. У харавой зале сабраліся студэнты і выкладчыкі. Дэкан факультэта славянскай філалогіі Сяргей Эдуардавіч Сомаў высока ацаніў не толькі ўзровень падрыхтоўкі вечарыны, але і значэнне такіх святаў для моладзі.

– Гэта было цудоўна! – адзначыў Сяргей Эдуардавіч. – На такіх мерапрыемствах для мяне важна, ці адчувае чалавек тое, што ў старажытнасці называлі катарсісам. Я асабіста ўпэўнены, што тыя, хто тут прысутнічаў, перажылі пачуццё ўнутранага ачышчэння і ўзвышэння. Складана пераацаніць значнасць паэтаў Якуба Коласа і Янкі Купалы для беларускай культуры. І тое, што беларускасць так прыгожа і прыстойна прадстаўлена публіцы нашымі студэнтамі ў мове, літаратурным маўленні, нацыянальным касцюме, песнях, – гэта незвычайна адухаўляе, а галоўнае – абуджае нацыянальныя пачуцці.

У праграме літаратурна-музычнай вечарыны было азнаямленне з нялёгкімі лёсамі класікаў беларускай літаратуры. Студэнты чыталі найбольш вядомыя вершы паэтаў, спявалі песні, танцавалі. Неаднойчы ў зале гучалі апладысменты, але найбольшае ажыўленне сярод прысутных выклікала інсцэніроўка верша Якуба Коласа “Савось-распуснік”. Галоўныя ролі тут сыгралі Антон Лабаноўскі, Мікола Цыганкоў і Вольга Скроцкая. Аднак самым строгім гледачом для студэнтаў была адна з галоўных арганізатараў вечарыны, старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры Алена Васільеўна Шарапава.

– Гэта літаратурна-музычная вечарына была арганізавана непасрэдна нашай кафедрай, – падкрэсліла Алена Васільеўна. – У ёй бралі ўдзел студэнты ўсяго факультэта славянскай філалогіі з першага па пяты курс. Акрамя гэтай вечарыны, многія з іх мелі дачыненне і да выставы кніг, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння нашых славутых паэтаў, у стварэнні насценных газет, конкурсе чытальнікаў і інш. Нам вельмі дапамог каледж культуры касцюмамі, фанаграмай, каб стварыць атмасферу беларускасці. Я ўпэўнена: калі хто-небудзь звернецца да мастацкіх тэкстаў Купалы, Коласа, то гэта ўжо і будзе найлепшы вынік вечарыны. Наша задача як філолагаў і выкладчыкаў – выклікаць цікавасць у студэнтаў да кнігі.

Напрыканцы вечарыны ўдзельнікі нагадалі ўсім пра стан беларускай мовы ў сучасным грамадстве. І расказалі пра тое, што будзе, калі мы згубім гэты нацыянальны скарб.

Барыс Чорны

 

Главная Новости Лента новостей Літаратурна-музычная вечарына адбылася ў МДУ імя А.А. Куляшова пятага сакавіка