payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія

Студэнты ўніверсітэта адзначылі ўчора Масленіцу, урачыста спаліўшы пудзіла зімы. Мерапрыемства адбылося ў двары МДУ імя А.А. Куляшова. “Такім чынам мы адпрэчваем холад, вітаем сонца і вясну”, — тлумачаць арганізатары. На думку студэнтаў, Масленіца — адно з лепшых святаў, якое засталося ў народнай культуры.

Удзельнікі спальвання Зімы не імкнуліся літаральна наследаваць народныя абрады. Хутчэй, студэнцкая Масленіца пераўтварылася ў тэатральны перформанс — з музыкай, скокамі і карагодам. Аздобілі ж свята бліны, якія можна было запіць смачным чаем. Масленіца традыцыйна збірае студэнтаў з усіх факультэтаў і ўсіх спецыяльнасцей. Калі-нікалі далучаюцца і выкладчыкі, якім таксама даспадобы танчыць і спяваць, выганяючы з Магілёва надакучаўшую ўжо зіму.