payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Асоба Прэзідэнцкая стыпендыя

Прэзідэнцкая стыпендыя

І.А. Марзалюк, прафесар, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных дысцыплін МДУ імя А.А. Куляшова атрымаў стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта ужо другая стыпендыя, якой узнагароджаны адзін з самых маладых дактароў навук у нашай краіне. Стыпендыя даецца па выніках даследванняў за апошнія 3 гады. І.А. Марзалюк надрукаваў некалькі манаграфій, у тым ліку з’явіўся сааўтарам двух манаграфічных прац, прысвечаных Грунвальдскай бітве, якія вышлі на ўкраінская і літоўскай мовах.

У планах Ігара Марзалюка – працяг даследавання гарадской культуры Беларускага падняпроўя, у 2013 г. убачыць свет яго новая манаграфія, прысвечаная Шклову, з’явіцца манаграфія аб матэрыяльнай і духоўнай культуры Магілёва. Пачнецца грунтоўнае даследаванне Быхава і Чэрыкава. “За будучыя пяць год я збіраюся напісаць шматтомнае выданне “Гісторыя Беларусі”, – адзначае Ігар Аляксандравіч. – У наступным годзе запланаваныя буйныя археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Горацкага і Шклоўскага раёнаў”.

Плануе гісторык выдаць аўтарскі “Беларускі гістарычны альманах”. Знайшліся і фундатары, багатыя беларусы, якія зараз жывуць і працуюць у Расійскай Федэрацыі. “Часопіс будзе цікавы не толькі беларускім даследчыкам, бо друкаваць мы ў ім плануем рэдкія і зусім невядомыя гістарычныя крыніцы”, – тлумачыць прафесар.

 

Главная Асоба Прэзідэнцкая стыпендыя