27–28 красавіка ў Смаленску прайшла фарсайт-сесія «Моладзевы патэнцыял і развіццё расійска-беларускага памежжа–2050», удзельнікамі якой сталі студэнты МДУ імя А. А. Куляшова, прадстаўнікі факультэтаў замежных моў, эканомікі і права, пачатковай і музычнай адукацыі.
Арганізатар мерапрыемства, асацыяцыя «Агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў», запрасіла больш як пяцьдзясят маладых людзей з Беларусі і Расіі, якія працавалі над фарміраваннем інавацыйных ідэй і напісаннем найбольш верагодных сцэнарыяў развіцця памежных рэгіёнаў абедзвюх краін. У выніку сумеснай працы ў пяці секцыях (эканомікі, міжнародных адносін, адукацыі і культуры і інш.) удзельнікі склалі «дарожную карту» кірункаў моладзевага супрацоўніцтва на перыяд з 2018 па 2050 год. Яшчэ адной важнай падзеяй сустрэчы стаў флэшмоб «Агульная перамога», усе ўдзельнікі якога прачыталі вершы рускіх і беларускіх паэтаў пра Вялікую Айчынную вайну.
Аляксандр Рабянок, студэнт 1 курса ФЗМ: «Поездка в город Смоленск оставила только положительные эмоции. Форсайт-сессия помогла мне представить свое будущее к 2050 году и заставила о многом задуматься. Такие мероприятия помогают сблизиться студентам, что произошло и в нашем случае. После конференций мы собирались на улице или в помещении и продолжали обсуждать вопросы, которые нас волновали».
Вікторыя Галынская, студэнтка 2 курса ФПіМА: «Асноўнай часткай мерапрыемства стала праца ў падгрупах, адказных за пэўную сферу. Я апынулася ў суполцы юнакоў і дзяўчат, якая абмяркоўвала пытанні адукацыі, культуры і турызму, паколькі гэта цесна звязана з маёй будучай прафесіяй. Праца ў падгрупах дала магчымасць выказацца і праявіць сябе, дазволіла разабрацца ў складаных пытаннях і пабудаваць планы на развіццё культуры і адукацыі на тэрыторыі памежжа да 2050 года».
Анастасія Сіліна, студэнтка 2 курса ФЗМ: «Мазгавы штурм прайшоў на УРА. Мне здаецца, мы прыдумалі па-сапраўднаму класныя ідэі, якія, спадзяёмся, будуць увасоблены ў жыццё. Гэта быў добры вопыт, мы ўлічылі ўсе плюсы і мінусы арганізацыі. Ёсць жаданне паўтарыць фарсайт-сесію ў нашым універсітэце, але трохі ў іншым фармаце».
Алеся Доўгаль, намеснік дэкана факультэта замежных моў,
Дзмітрый Доўгаль, намеснік дэкана факультэта пачатковай і музычнай адукацыі