payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія

Стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь атрымаў прафесар, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А.А. Куляшова Ігар Аляксандравіч Марзалюк.

Гэта ўжо другая стыпендыя, якой узнагароджаны адзін з самых маладых дактароў навук у нашай краіне. Даецца яна па выніках даследаванняў за апошнія тры гады. Ігар Аляксандравіч выпусціў некалькі манаграфій, у тым ліку з’явіўся сааўтарам двух манаграфічных прац, прысвечаных Грунвальдскай бітве. Выйшлі яны на ўкраінскай і літоўскай мовах.

“Спектар маіх навуковых інтарэсаў дастаткова шырокі, – заўважае прафесар, – ад матэрыяльнай культуры да вывучэння гістарыяграфічнай традыцыі ХІХ ст., таксама я займаюся медыявістыкай, вывучэннем матэрыяльнай культуры беларускага горада, курганнай культуры Х–ХІІІ стст., даследую гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, а таксама аналізую этапы фарміравання беларускага гістарычнага наратыву. Апошняя навуковая праблема мяне надзвычай зацікавіла, бо пытанне, калі беларусы пачынаюць разумець сябе як суб’ект, а не аб’ект гісторыі, да гэтага часу канчаткова не вывучана”.

У планах Ігара Марзалюка – працяг даследавання гарадской культуры Беларускага падняпроўя, у 2013 г. убачыць свет яго новая манаграфія, прысвечаная Шклову, з’явіцца манаграфія аб матэрыяльнай і духоўнай культуры Магілёва. Пачнецца грунтоўнае даследаванне Быхава і Чэрыкава. “За будучыя пяць год я збіраюся напісаць шматтомнае выданне “Гісторыя Беларусі”, – адзначае Ігар Аляксандравіч. – У наступным годзе запланаваныя буйныя археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Горацкага і Шклоўскага раёнаў”.

Плануе гісторык выдаць аўтарскі “Беларускі гістарычны альманах”. Знайшліся і фундатары, багатыя беларусы, якія зараз жывуць і працуюць у Расійскай Федэрацыі. “Часопіс будзе цікавы не толькі беларускім даследчыкам, бо друкаваць мы ў ім плануем рэдкія і зусім невядомыя гістарычныя крыніцы”, – тлумачыць прафесар.