payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Сотрудничество Падтрымліваючы адзін аднаго, мы будзем рухацца наперад

Падтрымліваючы адзін аднаго, мы будзем рухацца наперад

24 лістапада – адметная дата ў жыцці нашага ўніверсітэта: у Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова завітала дэлегацыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам акадэмікам Сяргеем Уладзіміравічам Абламейкам. На пашыраным Савеце МДУ імя А.А. Куляшова падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж вядучым класічным універсітэтам Магілёўшчыны – МДУ імя А.А. Куляшова і вядучым універсітэтам Рэспублікі Беларусь, флагманам беларускай навукі – БДУ. Што гэта так, прысутныя пераканаліся падчас выступлення рэктараў названых ВНУ.

Так, рэктар МДУ імя А.А. Куляшова К.М. Бандарэнка шчыра падзякаваў свайму калегу С.У. Абламейку за прапанову аб супрацоўніцтве і зазначыў, што ў хуткім часе, у 2013 годзе, наша навучальная ўстанова будзе адзначаць свой стагадовы юбілей. За пройдзены час зроблена нямала: падрыхтавана больш за 50 тысяч высокакваліфікаваных спецыялістаў. Сярод выпускнікоў – першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, былы міністр адукацыі нашай краіны, а цяпер першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта А.М. Радзькоў, іншыя вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы нашай краіны, выдатнікі адукацыі, пісьменнікі, вучоныя, выдатныя спартсмены. На сённяшні дзень універсітэт мае 10 факультэтаў, 2 каледжы, дзе вучацца больш за 10 тысяч студэнтаў і навучэнцаў. Навучальны працэс ажыццяўляюць каля 500 выкладчыкаў, з іх больш за 42% маюць вучоныя ступені і званні. К.М. Бандарэнка не без гонару зазначыў, што больш за 40 устаноў адукацыі і культуры нашай краіны і замежжа супрацоўнічаюць з намі. Мы маем свой часопіс “Веснік МДУ імя А.А. Куляшова”. У 2011 годзе ўніверсітэт атрымаў сертыфікат якасці, хоць універсітэтам мы сталі зусім нядаўна – ў 1997 годзе. Такім чынам, мы маем пэўныя дасягненні, але ёсць і праблемы. Напрыклад, праблема кадраў. У нас дзейнічаў спецыялізаваны савет па абароне кандыдацкіх дысертацый, але яго работа была спынена ў сувязі з пераходам А.М. Радзькова на іншае месца працы. І тым не менш Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова ставіць перад сабой высокія мэты, а іх дасягнуць немагчыма без супрацоўніцтва з іншымі навучальнымі ўстановамі і ў першую чаргу з Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

Выступіў і рэктар БДУ С.У. Абламейка, і прарэктар па навукі О.В. Івашкевіч, якія азнаёмілі прысутных з асноўнымі напрамкамі дзейнасці вядучай навучальнай установы краіны. Так, у БДУ 26 факультэтаў і адукацыйных устаноў, у тым ліку ліцэй і каледж, 4 навукова-даследчыя інстытуты, 9 навуковых цэнтраў, 11 унітарных прадпрыемстваў. Навучальны працэс ажыццяўляюць 2500 выкладчыкаў, з іх 300 – дактары навук і 1400 – кандыдаты навук (трэба зазначыць, што ў БДУ працуюць 6 акадэмікаў і 7 членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі). Студэнты ў БДУ навучаюцца па 58 спецыяльнасцях і 258 спецыялізацыях, а іх (студэнтаў) на пачатак 2011-2012 навучальнага года налічвалася 29860 чалавек, прычым на бюджэтнай форме навучання 11516 і за аплату 18344. На дзённай форме навучання ў БДУ 20578 студэнтаў, а на завочнай 9282.

БДУ адным з першых у краіне наладзіў сістэму дыстанцыйнага навучання, прычым яна выкарыстоўваецца як непасрэдна для дыстанцыйнага навучання, так і для вочнай формы навучання. Сістэма дыстанцыйнага навучання забяспечвае доступ да вучэбна-метадычных матэрыялаў, выкарыстоўваецца для правядзення бягучага і выніковага тэставання студэнтаў па вучэбных дысцыплінах. Тут размешчаны метадычныя ўказанні і on-line кансультацыі выкладчыкаў.

БДУ клапоціцца пра падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі. У гэтым навучальным годзе ў БДУ 752 аспіранты, у тым ліку з іншых краін – 75, а гэта і валюта, і сувязі з замежнымі дзяржавамі ў перспектыве. Так, напрыклад, у 2007-2010 гадах у БДУ навучалася 15 аспірантаў з Кітая, 10 з іх абараніліся ў тэрмін, яшчэ 3 прайшлі папярэднюю экспертызу дысертацый. Толькі ў 2010 годзе ў БДУ абаронены 9 доктарскіх і 53 кандыдацкія дысертацыі.

Уражвае міжінстытуцкае супрацоўніцтва БДУ: заключана 288 дагавораў з навучальнымі ўстановамі ўсіх кантынентаў.

Вучоныя БДУ ўмеюць зарабляць грошы. Так, канструктарскае бюро спецыяльнай тэхнікі ўніверсітэта распрацавала аўтаматызаваную сістэму кіравання гарадскім дарожным рухам. Транспартныя і пешаходныя святлафоры новага пакалення з таймерам адваротнага адліку шырока выкарыстоўваюцца на дарогах не толькі нашай краіны, але і Расіі, Чэхіі, Казахстана, Эстоніі, Прыднястроўя. Навукова-тэхнічная прадукцыя БДУ ў 2010 годзе пастаўлена ў 24 краіны свету на суму каля 2 мільёнаў долараў ЗША. А ўвогуле БДУ зарабляе за год астранамічную суму – каля 550 мільярдаў рублёў.

Цікава прасачыць дынаміку рэйтынгу БДУ ў сістэме “Вебаметрыкс”, куды ўнесены 12 тысяч ВНУ ўсіх кантынентаў. У ліпені 2008 года БДУ займаў у гэтым спісе 1772 месца, праз год рэйтынг пагоршыўся і ўніверсітэт займаў ужо 1916 месца, але мэтанакіраваная праца калектыву БДУ дазволіла ў 2010 годзе перамясціцца на 1476, а ў ліпені 2011 года на 1208 месца.

У заключным слове рэктар БДУ сказаў: “Падтрымліваючы адзін аднаго, мы будзем рухацца наперад”. І гэта сапраўды так.

А.С. ЛАЎШУК, дэкан педагагічнага факультэта,
Л.І. ШЫШАКОВА, рэдактар газеты “Універсітэцкі веснік”.

 

Главная Сотрудничество Падтрымліваючы адзін аднаго, мы будзем рухацца наперад