payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Беларускі каляндар Снежань, декабрь, dezember

Снежань, декабрь, dezember

Апошні месяц каляндарнага года адметны перш за ўсё цікавым і вельмі знакамітым святам – Калядамі. Але менавіта пра яго мы расказваць не будзем, таму што Каляды сапраўды ведаюць ўсе. А вось пра прысвяткі ніхто не расказвае.

Першы прысвятак Каляд прыходзіцца на 4 снежня і называецца Ўвядзеннем. Народ звязвае яго са словам “вадзенне” (напрыклад, “вадзіць Варвару”, “водзяцца ваўкі”). Кажуць: “Увядзенне, што свят навядзе”. Тым самым людзі абвяшчалі хуткі прыход свят.

6 снежня вяскоўцы правілі Матрыхваны або Матрыпан. Гэты дзень асабліва падабаўся жанчынам, бо быў вольным ад прадзення. Прыказка ў тэму: “Матрыпан у Піліпаўку празьнікуюць, штоб не прасці” (Лельчыцкі раён). Дзяўчаткі вечарам, у цемень, варожаць на замужжа.

9 снежня славіцца Юр’ем. Зіма ў гэты дзень ўжо ў сіле: “Есць на свеце два Юр’і і абодва дурні: адзін халодны, а другі галодны”. Пра жыццё чалавека ў гэты час гаворыць такая прымаўка: “Да Юр’я хлеба і ў дурня”.

Юрый у беларусаў – апякун хатняй і лясной жывёлы. У свой дзень ён нібы выпускаў ваўкоў аж да самага вясенняга Юр’я. Гаспадары 9 снежня аглядалі кароў і свіней: падстрыгалі хвасты і грывы. Жывёліну на выпас ужо не выганялі, бо “Юрэй ужэ дае ваўкам слабоду”.

Яшчэ адна цікавая і знакамітая Юр’еўская прымета “Вось табе, бабуля, і Юр’еў дзень”. Сялянам ад Юр’я забаранялася пераходзіць на службу ад аднаго гаспадара да іншага.

13 снежня правілі Андросы або Андрос, Андрэй, Андрэйкі. Свята гэтае прызначалася дзяўчатам. Тыя варажылі так, як і перад Новым годам: бегалі пад суседскія вокны пачуць, што гавораць у хаце; крычалі на калодзеж і абсявалі яго каноплямі. У гэты дзень прыслухоўваліся, як паводзіць сябе вада: ціхая несла з сабою добрую зіму, шумлівая – маразы, завірухі і буры. У некаторых мясцінах дзяўчаты праводзілі абрад “сеяння каноплі (або лёну)”, які зараз не ўжываецца. Была прымета абсыпаць дзявочыя ложкі ільняным або канапляным семем са словамі: “На табе, святы Андрэю, лён сею! Дай, Божа, знаці, з кім буду гараваці!” – і чакалі, хто прысніцца.

17 снежня спраўлялі Варвару . У старажытнасці на гэты прысвятак прыходзілася зімовае сонцастаянне, таму гаварылі: “Варвара ноч урвала, а дзень надтачыла”. Некаторыя прымаўкі ўказваюць на прыналежнасць варварынага прысвятка да зімы: “Прыйдзе Варвара, маразы і завараць”, “Як ударыць Варвара, беражы нос ды вуха”.

У гэты дзень пастухі збіралі “варваршчыну” – традыцыйную плату, жанчыны не пралі, бо “Варвара верацёнамі замучана”.

Пасля Варвары ў беларускім календары адзначаюцца па чарзе Сава, Мікола Зімовы і Ганна. Ужо праз два дні пасля апошняй прачыналася Поснай куццёй цудоўнае свята Калядаў.

Ала ЕРАШЭНКА.

 

Главная Беларускі каляндар Снежань, декабрь, dezember