payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Визит Да нас завіталі беларускія пісьменнікі

Да нас завіталі беларускія пісьменнікі

Дэлегацыя беларускіх пісьменнікаў, якую ўзначальваў М.І. Чаргінец, наведала МДУ імя А.А. Куляшова. “Мы рады вас вітаць ва ўніверсітэце, які носіць імя славутага беларускага паэта Аркадзя Куляшова”, – звяртаючыся да гасцей, сказаў рэктар К.М. Бандарэнка і падкрэсліў: “Магілёўскі ўніверсітэт – адзін са старэйшых у нашай краіне, заўжды быў багаты на таленты і традыцыі. Упэўнены: сённяшняя наша сустрэча будзе мець карысць як для сталых пісьменнікаў, так і для студэнтаў – магчыма, будучых сяброў Саюза пісьменнікаў Беларусі”.

Па словах адказнага сакратара Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Хобатава, у абласны цэнтр прыехалі 36 пісьменнікаў, сярод іх – вядомыя ў нашай краіне і далёка за яе межамі асобы: Мікалай Чаргінец, Іван Саверчанка, Генадзь Пашкоў і інш. Дэлегацыя творцаў наведала Бялыніцкі і Шклоўскі раёны, іх чакалі сустрэчы з працоўнымі прадпрыемстваў “Бабуліна крынка” і “Ліфтмаш”, у Музеі гісторыі Магілёва (Ратуша). Аднак ці не самае галоўнае месца ў візіце адведзена сустрэчам са студэнтамі.

Пасля афіцыйнага прыёму ў рэктара пісьменнікі разышліся па аўдыторыях. “Наша наведванне Магілёўшчыны носіць практычны характар, – звяртаючыся да студэнтаў, сказаў Мікалай Чаргінец. – Па-першае, мы жадаем на свае вочы ўбачыць, як жывуць сучасныя маладыя людзі, па-другое, хочам запрасіць тых, хто піша вершы, прозу ці драматычныя творы, уступіць у Саюз пісьменнікаў Беларусі. Нам вельмі прыемна, што беларуская літаратура ўвесь час маладзее – гэта значыць, што ў яе ёсць будучыня”.

Размова беларускіх пісьменнікаў з магілёўскімі студэнтамі насіла сяброўскі характар. Госці чыталі вершы, распавядалі пра творчасць, давалі ацэнку літаратурнаму працэсу нашай краіны.

Студэнты не толькі ўважліва слухалі, але і задавалі пытанні. “Магілёўскі ўніверсітэт заслугоўвае глыбокай павагі не толькі ў Беларусі, але і за межамі краіны. Выкладчыкі і студэнты гэтай вну працягваюць добрыя традыцыі беларускай навукі і адукацыі, складаюць духоўны і інтэлектуальны патэнцыял нашага грамадства”, – сказаў на развітанне Мікалай Чаргінец.

Матэрыял з сайта МДУ імя А.А. Куляшова.

 

Главная Визит Да нас завіталі беларускія пісьменнікі