payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Беларускі каляндар Лістапад, грудзень, ноември

Лістапад, грудзень, ноември

Лістапад багаты на памінальныя святы. З першага дня месяца пачынаецца свята “Усе святыя”, час, калі паміналі беларусаў-католікаў. Нашыя продкі ў дзень Усіх святых варылі кашу, ставілі на абрус шклянку вады, побач клалі хлеб і столькі лыжак, сколькі ў хаце памерлых людзей (“дзядоў”).

На другі дзень месяца католікі працягваюць свята продкаў. 2 лістапада называлася Асяніны або Змітраўка, Змітравы Дзяды, Казанскія Дзяды. Гаспадар заклікаў дзядоў у хату, за стол, наступнымі словамі:

“Святыя дзяды, завём вас,
Хадзіце да нас!
Ёсць тут усё, што Бог даў,
Што я для вас ахвяраваў,
Чым толькі хата багата.
Святыя дзяды! Просім вас,
Хадзіце, ляціце да нас.”

Але пасля зазывання продкаў на вячэру абавязкі гаспадара не заканчваліся. Старэйшы ў сям’і мужчына павінен быў выправіць душы продкаў на нябёсы.

У першую суботу месяца праходзіла Змітрава (або Памінальная, Радзіцельская) субота. Гэтая імпрэза была працягам вышэйпамянутых Асянін. Людзі хадзілі на могілкі. Існавала прымета: калі на Змітрава выпадзе снег, то ён будзе і на Вялікдзень.

Пасля Змітрава наступала Казанская. “Хто на Казанскую жаніхаецца, той не пакаецца”. У царкоўным календары Казанская спалучалася са святкаваннем Казанскага сабора Божай маці (у памяць выратавання Масквы і Расеі ад палякаў у 1612 г.). На Казанскую замацавалася шмат цікавых прыродных назіранняў – “На Казанскую дождж пойдзе – зіму прывядзе”, “Выязджай на Казанскую на калёсах, але і палазы з сабой прыхапі”, “Да Казанскай – не зіма, а пасля – не восень”.

Пасля Змітрава і Казанскай, восьмага дня, прыходзіў Зміцер (вось такі каламбур). У народзе яго называлі “хітры” дзень, канец надзеі выйсці замуж у гэтым годзе. “Зміцер зямлю выцер, на груды пабіў, каб ніхто не хадзіў”, “Да Змітра пасуць, а па Змітру пільнуюць”.

Усе гэтыя святы набліжалі самую цікавую з лістападаўскіх імпрэз – Дзяды. Апошнім прысвяткам перад ім быў Тадор. Ён сімвалізаваў поўны збор ураджаю, яго ўпарадкаване. “На Тадора поўна камора”. Дзяды святкавалі некалькі разоў – першыя былі ў чацвер, другія – у суботу, трэція – у нядзелю, чацвёртыя – у суботу перад Загавінамі. Гэтае свята вядзе радавод ад пачатку роду чалавечага. Людзі перад смерцю бяссільнымі былі тады не менш, чым зараз. Але ў старажытныя часы чалавек быў безабаронны і перад сіламі прыроды. Таму і імкнуўся ўлагодзіць багоў як прыродных стыхій, так і таго свету, у які адпраўляліся пасля смерці іх прашчуры. У гэты дзень успаміналі ўсё добрае, што рабілі калісьці памерлыя. Наперададні Дзядоў гаспадыня ўвесь дзень гатавала ежу. Патрабаваліся адпаведныя святу стравы, але іх колькасць павінна быць няпарнай – і не менш за пяць. Да куцці запрашалі ўсіх памерлых пайменна: “Янка, Хвядора, Васіль… Прыходзьце ўсе да гэтага стала”. У хаце адчынялі дзверы, каб нябожчыкі маглі зайсці. Кожнаму асабіста ставіліся прыборы: талерка, лыжка, відэлец, шклянка. Гаспадыня абавязкова пякла свежы хлеб да свята і асобна дзедаўскі “курак” – малы хлеб, які аддавалі жабракам.

Пасля запрашэння продкаў гаварылі як мага карацей. Адзначалі праслаўленых людзей роду і тых, хто пражыў на свеце больш за ўсіх. Пасля куцці гаспадар браў вялікі драўляны кубак, наліваў у яго ваду, клаў зверху кавалак хлеба “курка”, накрываў зверху ручніком. Пасля адчыняў браму і адпраўляў нябожчыкаў назад – выліваў кубак у бок могілак са словамі: “Ідзіце з Богам да наступных Дзядоў”.

Ала ЕРАШЭНКА.

 

Главная Беларускі каляндар Лістапад, грудзень, ноември