payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія

Дэлегацыя беларускіх пісьменнікаў на чале з Мікалаем Іванавічам Чаргінцом наведала сёння МДУ імя А.А. Куляшова. “Мы рады вас вітаць ва ўніверсітэце, які носіць імя славутага беларускага паэта Аркадзя Куляшова”, – звяртаючыся да гасцей, сказаў рэктар магілёўскага ўніверсітэта Канстанцін Бандарэнка. Ён таксама падкрэсліў: “Магілёўскі ўніверсітэт – адзін са старэйшых у нашай краіне, ён заўжды быў багаты на таленты і традыцыі. Упэўнены: сённяшняя наша сустрэча будзе мець карысць як для сталых пісьменнікаў, так і для студэнтаў – магчыма, будучых сяброў Саюза пісьменнікаў Беларусі”.

Па словах адказнага сакратара Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Хобатава, у абласны цэнтр з’явілася 36 пісьменнікаў, сярод іх – вядомыя ў нашай краіне і далёка за яе межамі асобы: Мікалай Чаргінец, Іван Саверчанка, Генадзь Пашкоў і інш. Дэлегацыя творцаў ужо паспела наведаць Бялыніцкі і Шклоўскі раёны. Сёння таксама іх чакаюць сустрэчы з працоўнымі прадпрыемстваў “Бабуліна крынка” і “Ліфтмаш”. А 16-й гадзіне з пісьменнікамі можна будзе сустрэцца ў Музеі гісторыі Магілёва (Ратуша). Аднак ці не саме галоўнае месца ў іх візіце адведзена сустрэчам са студэнтамі.

Пасля афіцыйнага прыёма ў рэктара пісьменнікі разыйшліся па аўдыторыям. “Наша наведванне Магілёўшчыны – носіць практычны характар, – звяртаючыся да студэнтаў, сказаў Мікалай Чаргінец. – Па-першае, мы жадаем на свае вочы ўбачыць тое, як жывуць сучасныя маладыя людзі, па-другое, жадаем запрасіць тых з вас, хто піша вершы, прозу ці драматычныя творы, уступіць у Саюз пісьменнікаў Беларусі. Нам вельмі прыемна тое, што беларуская літаратура ўвесь час маладзее. Гэта значыць, што ў яе ёсць будучыня”.

Размова беларускіх пісьменнікаў з магілёўскімі студэнтамі насіла сяброўскі характар. Госці чыталі вершы, распавядалі пра творчасць, а таксама ацэньвалі літаратурны працэс нашай краіны. Студэнты не толькі ўважліва слухалі, але і задавалі пытанні. “Магілёўскі ўніверсітэт заслугоўвае глыбокай павагі не толькі ў Беларусі, але і за мяжамі нашай краіны. Выкладчыкі і студэнты гэтага вну працягваюць добрыя традыцыі беларускай навукі і адукацыі, складаюць духоўны і інтэлектуальны патэнцыял нашага грамадства, – сказаў на развітанне з універсітэтам Мікалай Чаргінец.