payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Практика Як другі курс практыку праходзіў

Як другі курс практыку праходзіў

Пакуль іншыя курсы ўніверсітэта каталіся на збор аранжавай морквы, другакурснікі аддзялення журналістыкі былі занятыя болей цікавай справай: праходзілі практыку.

Вядома, што многія са студэнтаў свята верылі, што практыкантаў хутка закруціць вір цікавых спраў і занятасці. Я так думала і таемна спадзявалася, што буду насіцца па Магілёве з фотаапаратам і нататнікам. Але ад мяне патрабавалася, зрабіць сваю працу, ды й толькі. Між тым без прыгод не абышлося.

У паперцы, якую далі кожнаму практыканту, сказана: “За час практыкі студэнт павінен:

  • Вывучыць структуру рэдакцыі, працэс падрыхтоўкі і выпуску перыядычнага выдання”.

Было нескладана падысці да свайго кіраўніка, Яўгена Сцяпанавіча, і пагутарыць пра склад рэдакцыі і працэс выпуску газеты, а потым яшчэ і прагледзець кабінеты, у якіх усё адбываецца. За некалькі хвілін мы прайшлі шлях ад напісання матэрыялу журналістам да паступлення макета газеты ў друкарню. А што робіцца ў апошняй, я ўжо ведала – у мінулым годзе ўвесь наш першажурналісцкі курс наведаў магілёўскую тыпаграфію з грукатлівымі машынамі і ўстойлівым пахам фарбы. Пад першым заданнем ставім плюсік – яно выкананае.

  • “Падрыхтаваць да друку адзін матэрыял пазаштатных аўтараў”.

Маім “матэрыялам для падрыхтоўкі” быў ліст жанчыны ў рэдакцыю. Мала таго, што тэкст на дзве старонкі фармату А4 быў напісаны ад рукі, дык яшчэ і з вялізнай колькасцю непрыгожых выразаў, некалькімі памылкамі і неадпаведнасцю абзацаў. Цяжка ўздыхнуўшы, села за клавіятуру і пайшла перапрацоўваць матэрыял, які пасля заканчэння мытарстваў стаў амаль што прыгожым. Па другім заданні таксама залік.

  • “Падрыхтаваць да друку тры-чатыры ўласныя матэрыялы (нататкі)”.

Нататак не атрымалася. Выйшлі з-пад шарыкавай ручкі тры інтэрв’ю, адзін матэрыял з рубрыкі “Спрабавана на сабе”, два разнатыпныя артыкулы з апытаннем магіляўчан і матэрыял-апавяданне. Усяго сем “пісулек”. Норма перавыкананая, так што можна нават два плюсы ставіць.

  • “Самастойна правесці карэктуру аднаго нумара газеты”.

Убачыўшы гэты радок, нават вачам не паверыла. Увесь нумар і мне? За працай пайшла ў камп’ютарны аддзел, дзе заспела за працай двух карэктараў і выпускаючага. Пачакала, пакуль раздрукуюць паперу, праз некалькі хвілін трымала ў руках горку паперы з чорнымі літарамі і шэрымі здымкамі. Карэктар расказала, як трэба рэдагаваць тэкст, якімі сімваламі яна карыстаецца падчас працы, і адпусціла з заданнем на руках: “Прынясеш, калі зробіш”. За сталом у інтарнаце, узброіўшыся ручкай, пачала карэкціраваць. Мала што можа быць – прапусцілі літару падчас набору, ужылі не тое слова. І ўсё патрэбна адзначыць, закрэсліць, вынесці на палі. Праца карэктара вельмі складаная і патрабуе неверагоднай уседлівасці і ўвагі. Зрабіла карэктуру – маю права на плюсік.

  • “Абагульніць запашаны за час практыкі эмпірычны матэрыял, падрыхтавацца да напісання справаздачы”.

Тое, што ўсе патрэбныя паперкі сабраныя ў папку і змацаваныя рознакаляровымі сашчэпкамі, урэшце, і ёсць абагульненне. А вось справаздача трохі насцярожыла – мы ж пішам дзённік, якая справаздача? Але ў гэтым дакуменце патрабаваліся іншыя рэчы. У дзённіку кожны з практыкантаў апісваў кожны дзень сваёй практыкі – справаздача жа патрабавала абагульнення ўсёй працы. На роздумы па напісанні нам адводзілася два дні пасля заканчэння працы. Так што прашоўшаму першую практыку студэнту ёсць час як след падумаць над апошнім заданнем.

Ала ЕРАШЭНКА,
студэнтка 2 курса аддзялення журналістыкі.

 

Главная Практика Як другі курс практыку праходзіў